Сябры, ну што, 5-ы юбіленйны кінафестываль "Паўчноане ззянне" стартуе 10 траўня. А пакуль мы абвяшчаем наш сэлетні слоган і візуальную канцэпцыю - УСЁ МАГЧЫМА!
Падтырмаць яе і адсвяткаваць з намі пагадзіліся супер-крутыя людзі: Лявон Вольскі, Дар'я Жук, Віктар Пракапеня, Алякснадра Чычыкава, Уладзімір Цэслер.
Паглядзіце, якая прыгажосць! Ззя! Усё магчыма! Мы абвяшчаем сёлетнія слоган і візуальную канцэпцыю! 💥
“Усё магчыма!” / Everything is possible — новы слоган 5-га юбілейнага Фестывалю кіно Паўночных і Балтыйскіх краін “Паўночнае ззянне”, які пройдзе ў Мінску з 10 па 17 траўня. Галоўнай пляцоўкай традыцыйна стане кінатэатр “МІР”.
Слоган гэтага году звяртае ўвагу на бязмежныя магчымасці чалавека ў гэтым свеце. Мы перакананыя, што магчымасці адкрываюцца кожнаму, хто гэтага пажадае. Мы сцвярджаем, што магчыма рабіць незалежны кінафестываль у Беларусі ўжо 5 гадоў, размаўляць адкрыта на складаныя тэмы, знаходзіць рашэнні канфліктаў, весці дыскусію з пазіцыі win-win і паважаць адзін аднаго – усё магчыма! Таму сёлетняя місія фестывалю — натхніць беларусаў рухацца наперад, усміхацца і прыслухоўвацца да сябе.
«Я вырашыла звярнуць увагу на раскрытую далонь, якая сімвалізуе лічбу пяць і таксама з’яўляецца нашай галоўнай лічбай сёлета, — распавядае дырэктарка „Паўночнага ззяння“ Воля Чайкоўская, — Раскрытая далонь — гэта адкрытасць, шчырасць, радасць — акурат тое, што патрэбна на святкаванні дня народзінаў. Усе мы маем розныя зыходныя пазыцыі — рост, вагу, пол, выхаванне, жывем у розных фінансавых умовах, — але ў кожнага з нас ёсць свой асабісты маральны выбар, які залежыць ад нашага ўнутранага свету, ад абазнанасці пра саму/самога сябе. Слоганам „Усё магчыма“ мы заклікаем факусавацца на сабе і сваіх бязмежных магчымасцях.»
Візуальная канцэпцыя падмацаваная яшчэ і традыцыйным фестывальным відэа. У сёлетнім відэа запрошаныя героі - Аляксандра Чычыкава, Лявон Вольскі і Уладзімір Цэслер - шмат жэстыкулююць, у метафарычным сэнсе дэманструюць, што ўсё ў нашых/вашых руках. Музыку для роліка напісаў кампазітар Дзяніс Кудраўцаў (“Сінія горы”), пастаянны аўтар музыкі да ролікаў “Паўночнага ззяння”. Яго кампазіцыя выконваецца пераважна рукамі. Гэта зроблена ў падтрымку канцэпцыі «Усё магчыма» і прысутнасці рук у візуальнай мове кінафестывалю.