Сябры, фільм ПАХВАЛА НІЧОМУ з Ігі Попам, Tiger Lilies і ў перакладзе Альгерда Бахарэвіча ўсё яшчэ можна паглядзць у кінатэатры Silver Screen Galileo.
#voliafilms У Альгерда Бахарэвіча (а менавіта ён з'яўляецца перакладчыкам субтытраў) ёсць 6 нагод, каб паглядзець дакументальную стужку "Пахвала нічому" ў Silver Screen Galileo :
• Па-першае, фільм дзіўны, прыгожы, паэтычны і нонканфармісцкі.
• Па-другое, стужку прадстаўляе volia films, а гэтая кампанія благога не параіць, з густам у Волі ўсё файна.
• Па-трэцяе, арыгінальны тэкст там чытае Ігі Поп, мой музыка number one з 1989 году.
• Па-чацьвертае, саўндтрэк: The Tiger Lillies. Охохо.
• Па-пятае, ангельскі тэкст там у рыфму, і ня проста ў рыфму, а ў стылі такога сабе primitive provocative avantgarde, а перакладаць рыфмы я люблю.
• Па-шостае, не сказаў бы, што цалкам згодны з пасылам фільму. І ўсё ж думаць ён прымушае. Бо пра нас. Пра Нішто.
Тры дні зь Нічым у нічыйным горадзе - прыходзьце.
Квіткі ў продажы: https://silverscreen.by/afisha/#/afisha/pokhvalnoe-slovo-nichemu--555/