Сябры, мой фільм "Дарога" выходзіць у сталічны пракат да 3-га кастрынчіка ў к/т МІР і Фалькан Буцік Кіно. Тыя, хто не паспеў паглядзець на Паўночнае ззянне - зрабіце гэта зараз. Вось крыху пра тое, чаму гэта варта зрабіць: *Сустветная прэм’ера фільма абыдася ў Амстэрдаме ў 2016 годзе на фестывалі дакументальнага кіно IDFA, які лічыцца Канамі дакументальнага кіно. *Беларуская прэм’ера адбылася ў 2018 у Мінску на “Паўночным ззянні”. За два гады фільм аб’ездзіў больш за 80 кінафестываляў, стаўшы сапраўдным фестывальным хітом. *У студзені 2018 года прайшоў амерыканскі пракат фільма ў 35 гарадах, пры падтрымцы аднаго з буйнейшых амерыканскіх дыстрыбутараў Oscilloscope. *“Дарога” артымала станоўчыя рэцэнзіі на старонках найбуйнейшых СМІ: The New Yorker, Hollywood Reporter, VOX magazine, Esquire, Variety. *Фільм з’яўляецца капрадукцыяй шасці краін: Беларусь, Расія, Сербія, Харватыя, Боснія і Герцаговіна, ЗША. *Арыгінальны беларускі постэр да фільма зрабіў знакаміты дызайнер Уладзімір Цэслер. *У фільме выкарыстаня музыка беларускага этна-трыа “Троіца”, а таксама піянераў брытанскага трып-хопу Red Snapper. З імі прадзюсарка фільма беларуска Воля Чайкоўская пазнаёмілася на музычным фестывалі “Мірум” у 2016 і папрасіла ў гурта дазвол на выкарыстанне вядомай музыкі. * Фільм быў абраны часопісам Esquire як адна з найлепшых дакументальных стужак году. http://www.bycard.by/news/3396/doroga

Теги других блогов: фильм кинофестивали Дарога